У вёсцы Ліпна Ходцаўскага сельсавету Сенненскага раёну адбылася трагедыя. У ноч з 1 на 2 лютага а 3:40 у вёсцы гарэў дом. На жаль, прыбыццё пажарных ужо не магло ўратаваць жыхара дома. Гаспадар 1970 года нараджэння загінуў у агні. Што прывяло да пажару і трагічнай смерці гаспадара - пакуль не высветлена. Вядуцца работы па дэталізацыі ўсіх абставінаў.
На дарозе Берасце-Менск-мяжа РФ каля вёскі Буда Дубровенскага раёну супрацоўнікі праваахоўных органаў на транспарце затрымалі аўтамашыну "Мазда-6". Падазрэнні пра нелегальнасць грузу, які перавозіўся ў кузаве, пацвердзіліся. Непрацуючы грамадзянін 1979 года нараджэння перавозіў на "Маздзе" 14 950 пачакаў цыгарэт вытворчасці Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым ніякіх дакументаў, што пацвярджалі б легальнасць набыцця такой колькасці тытунёвых вырабаў, мужчына не меў. Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Дубровенскага раёну склала на мужчыну пратакол аб адміністратыўным правапарушэнні. Увесь груз канфіскаваны.