00:00

-0

2 м/с

980 гПа

03:00

-1

2 м/с

979 гПа

06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-0

5 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

4-месячны суд не скончаны

13.02.2014 09:35

2481 прагляд, 1 каментар

Прагучала рашэнне суда па пытанні забароны пікета на тэму аварыйнага маста. Але гэта не канец

Яшчэ да суда пазоўнік Яўген Анішчанка патлумачыў журналістам, чаму суд на тэму цяпер ужо перакрытага маста да гэтае пары актуальны: "Мост усё яшчэ пагражае жыццю і здароўю людзей. Па ім арганізаваны пешаходны рух, што і з'яўляецца пагрозай. Хаця можна побач пракласці часовы пантонны мост, як гэта было зроблена ў Дуброўна пры такім жа рамонце".

Юрый Нагорны, які павінен быў стаць разам з Анішчанка арганізатарам забароненага пікету, напачатку судовага паседжання таксама выказаў сваё меркаванне: "Як грамадзянін я перш за ўсё арыентуюся на Канстытуцыю, якая з'яўляецца асноўным законам. А вы (да адказчыкаў) людзі з юрыдычнай адукацыяй, спасылаецеся на не заключаныя дамовы і адсутнасць прэйскурантаў на паслугі". Прадстаўнікі адказчыкаў пераважна маўчалі.

Нагадаем, пікет быў забаронены па прычыне таго, што арганізатарам не ўдалося заключыць дамовы з РАУС на ахову парадку, паліклінікай на дзяжурства мед.брыгады і "Спецаўтабазай" на прыборку тэрыторыі пасля пікетавання. Пры гэтым прадстаўніца паліклінікі спасылалася ў тым ліку і на тое, што ў арганізацыі адсутнічае прэйскурант на адпаведныя паслугі. Іншыя арганізацыі не падпісалі дамовы па розных прычынах, а ў кулуарных - не публічных - размовах тлумачылі што і не падпішуць такія дамовы.

Скончылася судовае паседжанне прадказальна - суд пастанавіў, што не можа прымусіць названыя арганізацыі да падпісання адпаведных дамоваў. А значыцца і санкцыянаваныя масавыя грамадскія акцыі прайсці ў нашым горадзе не могуць. На гэтым эпапея не скончаная. Рыхтуецца абскарджванне рашэння ў Віцебскім абласным судзе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: 4-месячны суд не скончаны

Прагучала рашэнне суда па пытанні забароны пікета на тэму аварыйнага маста. Але гэта не канец

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение