Яшчэ ў 02:41 паведамленне ў МНС паступіла з Новага Хорабрава Забалацкага сельскага савету. Гарэла адрына, якая належыць гаспадыні 1951 года нараджэння. У адрыне быў знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце столі, сцены і маёмасць. Вядзецца расследванне прычынаў пажару.
Крыху пазней, у 06:49 раніцы ратавальнікі прыбылі на выклік у Оршы. Там гарэў жылы дом. Агнём быў знішчаны дах, пашкоджана перакрыцце столі, сцены і маёмасць. Ідзе высвятленне прычынаў, па якіх узнік пажар.