Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Аршанскага раёну абвесціла тэндэр на аўтаперавозкі для дастаўкі беспрацоўных да месцаў аплочваемых грамадскіх работ. Згодна з умовамі тэндэра, дастаўка да месцаў выканання работ павінна здзяйсняцца толькі ў межах Аршанскага раёну. Мяркуецца, што з 16 сакавіка па 31 снежня 2017 года агульная працягласць перавозак складзе 20 тысяч кіламетраў, а кошт паслугаў 35 тысяч рублёў.
На жаль, на дадзены момант многія людзі не могуць знайсці пастаяннай працы і вымушаныя "перабівацца" падобнымі работамі. Грошы за іх невялікія, але многія людзі на "бязрыб'і" здавольваюцца і гэтым. Сітуацыя на працоўным рынку застаецца складанай. Частка людзей, не знайшоўшы за доўгі час сталай працы, змушаная выязджаць за мяжу на заробкі, як правіла, у Расею.