У пачатку тыдня па службовых зводках міліцыі прайшло паведамленне пра значны крадзёж у вёсцы Татарск. Невядомы скраў шліфавальную машыну, перфаратар, 8 аўтапакрышак, 4 аўтадыскі, бензакасу. Злачынца не выяўлены, таму ў СМІ гэтая інфармацыя пакуль не патрапляла.
Пра другое парушэнне закону паведамляе публічная зводка МУС: яшчэ ў мінулым годзе 12 снежня быў затрыманы жыхар Татарска, які ў абыход абменнага пункта (з рук) набыў 2.000 даляраў ЗША. Грошы былі канфіскаваныя адразу, а 8 лютага гэтага года на парушальніка быў складзены адміністратыўны пратакол.