12:00

+0

8 м/с

981 гПа

15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

Рэгіён, Здарэнні

Што крадуць на гэтым тыдні

09.02.2017 21:28

2702 прагляду, 0 каментароў

Кожны дзень зводка УУС паведамляе пра крадзяжы на Аршаншчыне

Зводка абласнога УУС кожны дзень ад пачатку тыдня паведамляла пра крадзяжы ў суседніх з Аршанскім раёнах Віцебскай вобласці. Зводка за 6-е лютага паведамляе пра крадзёж у Лёзна. Невядомыя скралі 160 літраў дызельнага паліва і 20 літраў аўтамабільнай алівы, агулам на 508 рублёў. Следства высветліла, што злачынства ўчынілі раней судзімыя за крадзяжы двое мужчынаў з Оршы.

Зводка за аўторак 7 лютага паведамляе пра крадзёж у Сененскім раёне, які адбыўся ў перыяд з 27-га студзеня па 1 лютага. Вечарам 1-га чысла ў міліцыю звярнулася пенсіянерка, якая заўважыла, што нехта пашкодзіў навясны замок на дзвярах дачнага дома і скраўз слесарныя інструманты на 150 рублёў. Крадзёж учыніў 58 гадовы мужчына без вызначанага роду заняткаў.

А зводка за 8 лютага паведамляе пра крадзяжы ў Дубровеснкім і Талачынскім раёнах. У Дубровенскім раёне пенсіянерка звярнулася з заявай, што ў яе з дома скралі 300 рублёў. Крадзёж адбыўся ў перыяд з 6-га па 8-е лютага, злачынца пакуль не выяўлены.

А ў Талачынскім раёне ў перыяд з 2 па 19-е студзеня невядомы сарваў навясны замок і з прыватнага дому скраў 32 метры электракабелю на 30 рублёў. Гаспадыня кабелю толькі 7-га лютага звярнулася ў міліцыю, злачынца быў хутка знойдзены - ім аказаўся рабочы, мясцовы жыхар 1975 года нараджэння.

Хаця зводка паведаміла пра крадзяжы ў кожным з раёнаў, не абыйшлося без здарэнняў і ў самім Аршанскім раёне, хаця ў зводкі міліцыі яны і не патраплялі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Што крадуць на гэтым тыдні

Кожны дзень зводка УУС паведамляе пра крадзяжы на Аршаншчыне

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение