Прычым, аварыі адбыліся не далёка адна ад адной. Так, а 2-29 аварыя адбылася за некалькі метраў да Якаўлевічаў. Па нашай інфармацыі, 17-гадовы юнак (ён быў за кіроўцу) з двума сябрамі ноччу паехалі ў бар "Чатыры сезона", а па вяртанні назад хлопец не справіўся з кіраваннем аўтамабілем і не даехаўшы да вёскі, у якую яны і вярталіся, вылецеў з дарогі і ўрэзаўся ў бярозу. Зводка МНС паведамляе, што каб дастаць з аўтамабіля кіроўцу, спатрэбілася дапамога ратавальнікаў, якія рэзалі аўтамабіль. Пры гэтым, зводка паведамляе толькі пра кіроўцу. Па інфармацыі, якую мы атрымалі ад відавочцаў здарэння, Пацярпелых больш. Акрамя кіроўцы, які з пераломамі ног дастаўлены ў бальніцу, пацярпеў і яго пасажыр, які сядзеў зправа ад кіроўцы - ён таксама цяпер у бальніцы, а пасажыр, які знаходзіўся на заднім сядзенні загінуў.
Літаральна на працягу паўгадзіны яшчэ адна аварыя адбылася каля Зубава. Аўтамабіль "Жыгулі" выляцеў з дарогі і перакуліўся на дах.