15:00

+0

8 м/с

981 гПа

18:00

+0

7 м/с

981 гПа

21:00

-1

5 м/с

980 гПа

00:00

-0

3 м/с

979 гПа

03:00

-1

2 м/с

978 гПа

Беларусь, Здарэнні

Фальшывы крэдыт

12.02.2017 14:02

2762 прагляду, 0 каментароў

Трое аршанцаў імкнуліся атрымаць лёгкі крэдыт і патрапілі ў рукі махляркі

Гісторыя гэтая пачалася ў Пінску. 29-гадовая жанчына, жыхарка гэтага горада хацела атрымаць крэдыт на свае патрэбы. А ў адной з сацыяльных сетак яна знайшла аб'яву ад жыхаркі іншай краіны, якая, як раз, і прапаноўвала дапамогу ў атрыманні крэдыту. Па яе ўмовах, любы паўнагадовы чалавек мог узяць крэдыт да 800 мільёнаў рублёў без залога пад 17% гадавых тэрмінам на 9 гадоў. Самай важнай умовай было - перавод на разунак "памочніцы" ганарару за дапамогу. Пасля ж атрымання ганарару, яна знікала, а ахвяру дадавала ў чорны спіс кантактаў.

Жыхарка Пінску клюнула на аб'яву і пераслала ўзнагароду. Больш за тое, крэдыт яна таксама атрымала. Разуменне, што яе падманулі прыйшло даволі хутка - яна заўважыла, што пераслала махлярцы свае не правільныя дадзеныя. Адпаведна, атрыманне крэдыту і дапамога дабрадзейніцы з сацыяльных сетак - справы не звязаныя паміж сабою. Але падман пінчанку не надта засмуціў, а нават, натхніў на тое, каб распачаць такі ж самы свой "бізнэс". Нават, не мяняючы тэксту, яна пачала рассылаць ад свайго імя такую ж аб'яву і знайшла "кліентаў" з Віцебскай вобласці. На аб'яву клюнулі трое аршанцаў і адзін члаавек з Гарадокскага раёна. Менавіта таму справай заняліся следчыя з Гарадокскага раёна. Кожны з пацярпелых павінен быў пераслаць жанчыне па 50 рублёў. І хаця, гэта сума не такая і вялікая, але тэрмін махлярка з Пінску можа атрымаць рэальны. На дадзены момант яна знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Фальшывы крэдыт

Трое аршанцаў імкнуліся атрымаць лёгкі крэдыт і патрапілі ў рукі махляркі

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение