Трагедыя адбылася ўначы 12-га лютага. Непадалёк ад вёскі Якаўлевічы 17-гадовы кіроўца аўтамабіля "Рэно" не справіўся з кіраваннем, машына з'ехала ў кювет і каля 200 метраў праехала па полі, пасля чаго ўрэзалася ў дрэва. ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама прадаставіла фотаздымкі здарэння. У выніку моцнага сутыкнення машыну грунтоўна пераламала, 17-гадовы кіроўца і 19-гадовы прыяцель, які сядзеў побач, страцілі прытомнасць, і з цяжкімі траўмамі былі дастаўленыя ў бальніцу.
22-гадовы хлопец, які ехаў на заднім сядзенні, ад сутыкнення загінуў. На дадзены момант высвятляюцца ўсе абставіны трагедыі. Аўтамабіль быў на летняй гуме, акрамя таго, ёсць падазрэнне, што машына рухалася з перавышэннем хуткасці.