Нажаль, такія забойствы ў нашым рэгіёне не настолькі рэдкія. Летам мінулага года ў Дубровенскім раёне мужчына забіў сваю п'яную маці мухабойкай. А зусім нядаўна ў Оршы ў раёне Задняпроўя быў забіты яшчэ адзін пенсіянер, у яго забойстве падазраецца родная дачка.
І, вось, у зводцы МУС за 11 лютага яшчэ адно паведамленне пра забойства сынам жанчыны-пенсіянеркі. Труп забітай мясцовай жыхаркі быў знойдзены ў Коханава яшчэ 1 студзеня а 13-25. Цела 72 гадовай пенсіянеркі знаходзіўся ва ўласнай кватэры са слядамі пабояў. Як папярэдне высветліла міліцыя, яе раніцай таго ж дня (а 8-00) задушыў у сварцы 40-гадовы ўласны сын, які прыехаў з Магілёва.