Здарэнне адбылося яшчэ 30 жніўня 2016 года, але следства скончылася зараз. 38-гадовы жыхар Талачынскага раёна выпіваў цэлы дзень. Праўда, гэта яму не перашкодзіла пад час выпівання дамовіцца пра набыццё ў знаёмых скутэра. На радасцях. мужчына ўзяў пяцілітровую каністру сумніўнага алкаголя і пайшоў да аднавяскоўцаў, каб абмыць здзелку.
За стаканам здарыўся канфлікт, які - як гэта часта бывае пры ўжыванні алкаголя - перарос у бойку. Гаспадар дома аказаўся слабейшым чым шчаслівы новы ўладальнік скутэра і пасля бойкі мужчына яго задушыў.
На сваю бяду ў доме прысутнічала і жонка забітага, якая аказалася сведкай здарэння. Забойца вырашыў пазбавіцца ад сведкаў і адмыслова зробленай пятлёй задушыў і яе таксама. Каб прадставіць усё не забойствам, а няшчасным выпадкам, ён перанес абодва целы ў іншы пакой дома і ўключыў газ. На вуліцы ён працягваў "замятаць сляды" - выкінуў свае сланцы ў канцы вёскі, пераапрануўся і схаваў вопратку з рамнём.
Целы былі знойдзены на наступны дзень суседзямі і вызначыць што прычына смерці не газ, а механічнае ўдушэнне не стала праблемай.
Забойца аператыўна быў вылічаны і затрыманы. З моманту затрымання і да гэтага часу, ён знаходзіцца пад вартай.
Інфармацыя і фота паводле сайта "Следчага камітэту".