Гаворка ідзе пра забойства ў вёсцы Канстанцінава Сененскага раёна, якое адбылося 11 лютага. Інфармацыя Следчага камітэту, прычым, трохі адрозніваецца ад той інфармацыі, якая была першапачаткова пададзена міліцэйскай зводкай.
Мужчына, які сустракаўся з дачкой свайго будучага забойцы жыў у Віцебску. Сайт следчага камітэту называе гэтыя адносіны "сям'ёй", зводка міліцыі казала пра незарэгістраваныя адносіны пары - "сужыцельства". Тым не меньш, 10-га лютага гэтая пара прыехала ў вёску Канстанцінава, дзе пражываў бацька жанчыны. На наступны дзень 63-ох гадовы гадовы вясковы пенсіянер не мала выпіўшы, паканфліктаваў з зяцем. А потым, узяўшы сваю двухствольную стрэльбу, выйшаў на вуліцу і з адным стрэлам нанёс 46-гадоваму мужчыне сваёй дачкі смяротнае раненне. Праз нейкі час мужчына памёр у мясцовай бальніцы. Затрыманы пажылы забойца быў адразу і з тае пары знаходзіцца пад вартай, а стрэльба канфіскаваная. Следства яшчэ працягваецца, але абвінавачанне ў забойстве пенсіянеру ўжо прад'яўлена.