Увечары 15-га лютага ў аддзяленне міліцыі горада Барань звярнулася бухгалтар 1973 года нараджэння і заявіла аб тым, што з 19:20 10-га лютага па 7:30 11-га лютага з дома непрацуючага 1966 года нараджэння скралі гаманец з 85 рублямі ў ім. Было ўсталявана, што крадзеж - справа рук непрацуючага 1976 года нараджэння. Пачата крымінальная справа па частцы 1 артыкулу 205 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
У Оршы ж працягваюць выяўляць фальшывыя купюры. Такія эпізоды фіксуюцца штотыднёва. На гэты раз у Оршы і ў Менску выяўлены тры фальшывыя купюры - адна з наміналам 10 рублёў і дзве па 20 рублёў. Акрамя таго, 11-га лютага ў Оршы знайшлі фальшывую купюру ў 100 даляраў ЗША, а 12-га лютага яшчэ адну купюру ў 20 беларускіх рублёў. На дадзены момант даводзіцца канстатаваць, што па Оршы ходзіць шмат фальшывых купюраў.