Учора (17 лютага) раніцай а 8-50 пажарным МНС давялося выехаць на вуліцу 1-ая Чырвоная. У аднапад'ездным дзевяціпавярховіку - дом №9 - пажар адбыўся проста на лесвічнай пляцоўцы 3 паверха. У выніку пажару у пад'ездзе пашкоджаны два крэслы і вакно. Прычына пажару высвятляецца.
Аршанская міліцыя выявіла адміністратыўнае правапарушэнне. Яшчэ 15 лістапада на трасе Брэст-Масква быў затрыманы аўтамабіль "Фольксваген-транспарцёр". Непрацуючы кіроўца 1982 года нараджэння перавозіў 39 тэлевізараў "LG" на суму больш за 120 мільёнаў без адпаведных дакумантаў. Пратакол пра правапарушэнне складзены на гаспадара тэлевізараў 14 лютага.