12:00

-2

5 м/с

1009 гПа

15:00

-2

4 м/с

1009 гПа

18:00

-3

4 м/с

1009 гПа

21:00

-3

4 м/с

1008 гПа

00:00

-3

4 м/с

1008 гПа

Беларусь, Палітыка

Затрыманне перад пратэстам

01.01.1970 03:00

2206 праглядаў, 0 каментароў

Рэдактар нашага сайта і грамадскі актывіст Ігар Казмерчак быў затрыманы і педвергнуты асабістаму дагляду ў сувязі з акцыяй 12 сакавіка

Ігар вяртаўся з Польшы ў ноч з 4-га на 5-е сакавіка. Калі амаль усе памежныя працэдуры былі выкананыя і аўтобус, на якім ехаў Казмерчак, ужо быў гатовы пакінуць тэрыторыю памежнага пераходу, афіцэр мытні папрасіў выйсці з рэчамі аршанскага актывіста. Прычыну па якой Ігар быў затрыманы ніхто з мытнікаў не назваў, патлумачыўшы толькі, што "гэта не наша ініцыятыва". Пры гэтым, як гаворыць сам актывіст, было бачна, што мытнікі шукаць нейкую інфармацыю, але не разумеюць якую канкрэтна. Такім чынам, мытнікі перагледзілі кожную рэч, якую Ігар вез сабой, асобна перагледзелі змесціва ноўтбука і тэлефона, але нічога не знайшоўшы, падверглі Казмерчака асабістаму нагляду. У выніку, з-за ўсяго дагляду - акрамя таго, што аўтобус прыблізна 1,5 гадзіны праходзіў мяжу да затрымання Ігара - Казмерчак і іншыя пасажыры аўтобуса страцілі яшчэ каля 3 гадзін.

Сам гарамадскі актывіст лічыць, што гэтае затрыманне на мяжы звязана з акцыяй пратэсту 12-га сакавіка ў Оршы ды іншых гарадах - апошнім часам у некаторых гарадах актывістаў якія маюць дачыненне да акцыяў "недармаедаў" пачалі затрымліваць. Хаця сам Казмерчак пра акцыю пратэсту даведаўся праз інтэрнэт знаходзячыся ў Польшы.

У Польшы Ігар знаходзіўся на працягу тыдня па запрашэнні мясцовых грамадскіх арганізацый. Пад час візіту старшыня АМГА "Звяз" і рэдактар нашага сайту, правёў шэраг сустрэчаў з польскімі журналістамі, бізнэсмэнамі, кіраўнікамі органаў мясцовага самакіравання і грамадскіх арганізацый.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Затрыманне перад пратэстам

Рэдактар нашага сайта і грамадскі актывіст Ігар Казмерчак быў затрыманы і педвергнуты асабістаму дагляду ў сувязі з акцыяй 12 сакавіка

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение