06:00

-1

3 м/с

978 гПа

09:00

-1

5 м/с

979 гПа

12:00

-1

5 м/с

981 гПа

15:00

-1

6 м/с

982 гПа

18:00

-2

5 м/с

984 гПа

Беларусь, Грамадства

Грамадскія арганізацыі рэгіструюць кепска

01.01.1970 03:00

2266 праглядаў, 0 каментароў

Колькасьць зарэгістраваных ГА за 2013 год – найменшая ад 2005 году - паведамляе ПЦ "Вясна"

Міністэрства юстыцыі падвяло вынікі году рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў і фондаў. У 2013 годзе зарэгістравана 70 новых грамадзкіх аб’яднаньняў (2 міжнародныя, 11 рэспубліканскіх і 57 мясцовых), 1 асацыяцыя грамадзкіх аб’яднаньняў, 11 фондаў (1 міжнародны і 10 мясцовых). Паводле экспэртаў Асамблеі НДА і Цэнтру прававой трансфармацыі, колькасьць новых НКА ў 2013 годзе значна ніжэйшая за паказчыкі 2011 і 2012 гадоў, калі цягам году рэгістрацыю атрымлівалі больш за сто грамадзкіх аб’яднаньняў і больш за 20 фондаў. Разам з тым у 2013 годзе захавалася ранейшая тэндэнцыя рэгістрацыі спартовых грамадзкіх аб’яднаньняў – менавіта яны складаюць больш за палову новых грамадзкіх аб’яднаньняў.

Па стане на 1 студзеня 2014 году ў Беларусі зарэгістравана 15 палітычных партый і 1057 партыйных арганізацый, 37 прафэсійных саюзаў (33 рэспубліканскія прафсаюзы, 1 тэрытарыяльны прафсаюз і 3 прафсаюзы ў арганізацыях) і 23193 прафсаюзныя арганізацыі, 2521 грамадзкае аб’яднаньне, зь іх 231 міжнароднае, 694 рэспубліканскія і 1596 мясцовых. Зарэгістравана і пастаўлена на ўлік 38915 арганізацыйных структур грамадзкіх аб’яднаньняў. Зарэгістраваны 31 саюз (асацыяцыя) грамадзкіх аб’яднаньняў, 145 фондаў (14 міжнародных, 5 рэспубліканскіх і 126 мясцовых), 7 рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадзкіх аб’яднаньняў. У 2013 годзе зарэгістравана 70 новых грамадзкіх аб’яднаньняў (2 міжнародныя, 11 рэспубліканскіх і 57 мясцовых), 1 асацыяцыя грамадзкіх аб’яднаньняў, 11 фондаў (1 міжнародны і 10 мясцовых).

Па напрамках дзейнасьці зарэгістраваныя ў Рэспубліцы Беларусь грамадзкія аб’яднаньні: фізкультурна-спартыўныя – 649; дабрачынныя – 396; моладзевыя – 256, у тым ліку дзіцячыя – 29; асьветніцкія, культурна-забаўляльныя, выхаваўчыя – 223; нацыянальных меншасьцяў – 112; інвалідаў вайны і працы, вэтэранаў – 86; навукова-тэхнічныя – 84; аб’ядноўваюць прыхільнікаў аховы прыроды, помнікаў гісторыі, культуры – 71; творчыя – 49; жаночыя – 30 і іншыя – 565.

Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў і Цэнтар прававой трансфармацыі падрыхтавалі гадавы агляд “Свабода асацыяцыяў і прававы стан некамэрцыйных арганізацыяў у Беларусі” за 2013 год.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Грамадскія арганізацыі рэгіструюць кепска

Колькасьць зарэгістраваных ГА за 2013 год – найменшая ад 2005 году - паведамляе ПЦ "Вясна"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение