18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Беларусь, Палітыка

Прэс-канферэнцыя пра Оршу

23.03.2017 20:16

3748 праглядаў, 18 каментароў

Больш за палову прэс-канферэнцыі прысвечанай ганенням на журналістаў была прысвечана затрыманням у Оршы

Прэс-канферэнцыя, якую арганізавала "Беларуская асацыяцыя журналістаў" прайшла ў Мінску 20 сакавіка. Яна была прысвечана ўвогуле затрыманням журналістаў у сувязі з "Маршамі не дармаедаў", але больш за палову часу ўдзельнікі канферэнцыі распавядалі менавіта пра затрыманні журналістаў у Оршы - гэта была найбольш актуальная і цікавая для СМІ тэма.

Пра аршанскія затрыманні калегам распавялі журналістка тэлеканалу "Белсат" Кацярына Бахвалава і карэспандэнтка Радыё "Свабода" Галіна Абакунчык - абедзве былі затрыманыя ў Оршы.

Галіна распавяла падрабязнасці таго затрымання: "У мяне не было ілюзій, што гэтае затрыманне лёгка скончыцца.

Усё адбывалася брутальна. Да нас пад’ехаў “варанок” і проста як мяхі з бульбай нас закінулі ў машыну. На нас напалі людзі ў цывільным, вырвалі ўсю тэхніку, што была ў руках. Мы проста сядзелі тры гадзіны. Нам гаварылі, што мы не затрыманыя, але не давалі патэлефанаваць ці выйсці, нельга было скарыстацца тэхнікай, якая ляжала перад намі на стале.

Мяне як не затрыманую завезлі ў другі аддзел быццам бы на размову да нейкага начальства. Але насамрэч ніякага начальства не было. Адразу ў камеру — вобшук, распранулі і зноў чакаць. Гэта не выпадковае затрыманне было. Мне складана меркаваць з якой мэтай, але, відаць, іх найперш цікавяць журналісты, які аператыўна перадюць інфармацыю.

Мяне ўразіла нават не тое, што прысуд быў абсалютна нематываваны, а што назаўтра з МЗС паведамілі, што на наступны год мне адмовяцца даць акрэдытацыю. Не ведаю, ці гэта супольныя дзеянні, ці перастрахоўка, каб МЗС не фігураваў у міліцэйскіх зводках. Увогуле мне дзіўна, што МЗС не спыняе незаконную дзейнасць. І гэта можа пашырыцца на іншых журналістаў замежных СМІ"

Больш інфармацыі з прэс-канферэнцы вы можаце прачытаць тут.

Увогуле масавыя затрыманні ў Оршы не абыйшліся без увагі журналістаў, літаральна за некалькі дзён пасля "Маршу не дармаедаў" аршанскія актывісты, якія пакуль застаюцца на свабодзе далі дзесяткі інтэрв'ю, у тым ліку, вядомым замежнымі СМІ. У сацыяльнай сетцы твітар па хэш-тэгу #orsha цяпер каля 60% паведамленняў - гэта інфармацыя так ці іначай звязаная з "Маршам" на дзесятках розных моў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Прэс-канферэнцыя пра Оршу

Больш за палову прэс-канферэнцыі прысвечанай ганенням на журналістаў была прысвечана затрыманням у Оршы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение