На дадзены момант вядома пра затрыманне ў Мінску Яўгена Казлова - экалагічнага актывіста. Некалькі год таму Яўген стварыў ініцыятыву "Чыста Орша - гэта проста", якая праводзіла масавыя прыборкі прыгарадных лясоў. Ці планаваў Яўген удзельнічаць у Мінскай акцыі пратэсту, ці быў у Мінску па справах - не вядома. Ён паспеў паведаміць сваёй жонцы, што яго спыніла міліцыя дзесці ў раёне акцыі і сілай запіхнулі ў аўтобус. Каля 14-20 у сацыяльных сетках Яўген напісаў, што яго затрымалі на прашпекце Незалежнасці. У аўтобусе куды яго запіхнулі шмат людзей, людзі просяць вады, але міліцыянты піць не дазваляюць.
Таксама днём у Мінску быў затрыманы кінарэжысёр Віктар Траццякоў. У яго была прызначана сустрэча з іншым рэжысёр на памяшканні праваабарончага цэнтра "Вясна". У той момант калі Віктар там знаходзіўся, у памяшканне ўварваўся АМАП, які затрымаў 30-40 чалавек, якія там знаходзіліся. Па стане на 15 гадзін ён знаходзіўся ў адным з мінскіх РАУС разам з іншымі затрыманымі сярод якіх і актывісты, і праваабаронцы, і журналісты.
У Віцебску быў затрыманы аўтар нашага сайту Арцём Сізінцаў. Для Радыё Рацыі ён асвятляў акцыю пратэсту, якая ў гэтым горадзе сабрала парадку 150 чалавек.
Пры з'яўленні новай інфармацыі, артыкул будзе абнаўляцца.
15-35 Стала вядома, што Віктара Траццякова затрыманага у мінскім офісе ПЦ "Вясна" адпусцілі.
17-11 Стала вядома, што ў Мінску затрыманыя аршанцы Максім Малкаў 1989 года нараджэння і Сяргей Свішчоў 1987 года нараджэння
19-25 Стада вядома, што Яўгена Казлова, якога затрымалі ў Мінску выпусцілі. Асаблівасць гэтага разгону акцыі ў тым, што людзей выпускаюць без складання пратаколаў
8-51 Раніцай 26-га чысла стала вядома, што Малкава і Свішчова таксама выпусцілі без складання партаколаў