Пра маньяка можна пачуць і ў грамадскім транспарце і на прадпрыемствах, прыблізна, кожнае чацвёртае паведамленне пра наш горад у сацыяльных сетках прысвечана менавіта маньяку. Прычым, тэкст які рассылаецца "Ўкантакце" гэта рэпост, то бок, паведамленні не змяняюцца або амаль не змяняецца ад карыстальніка да карыстальніка.
"Большая просьба НЕ ХОДИТЕ ОДНИ В ТЕМНОЕ ВРЕМЯ СУТОК ПО УЛИЦЕ ! В Орше появился маньяк . Особые приметы : ходит весь в черном ,среднего роста, делает вид что разговаривает по телефону. Зарегистрировано 3 смертельных случая. По этому по городу ездит ОМОН. Укрепление будет еще 25 дней. ПОЖАЛУЙСТА, РАСПРОСТРАНЯЙТЕ ЭТУ ИНФОРМАЦИЮ! И будьте внимательны!" - гаворыцца ў паведамленні якое практычна выклікала паніку ў горадзе. Характэрна, што інфармацыя пра маньяка распаўсюджваецца пераважна карыстальнікамі жаночага полу. У страха вочы вялікія і "маньяк" пачаў абрастаць новымі падрабязнасцямі. Напрыклад людзі ўдакладняюць геаграфію дзейнасці маньяка:
"Везде!! На ранице, на Могилёвской нашли трупы. Так ты слышала ещё вчера на Новаторов тоже изнасиловал девушку? Все думают, что девушка была из 7 школы"
"Получается на льно уже 3 раза он "потусил"
"Ну вот об одном убийстве я знаю точно, что он изнасиловал девушку, вроде как задушил цепочкой, и тело оставил на берегу Днепра"
Улічваючы такі рэзананс мы паспрабавалі высветліць падрабязнасці апісваемай інфармацыі. Шэраг супрацоўнікаў міліцыі з якімі нам удалося паразмаўляць у адзін голас падцвердзілі толькі адно - з'яўленне ў горадзе манька не больш чым чутка. Сапраўды апошнім часам ў Оршы былі злачынствы звязаныя з нападам на жанчынаў, але усе яны па-першае аніяк паміж сабою не звязаныя, па-другое, з чатырох злачынстваў у трох выпадках падазраваныя затрыманы. Аніводны з гэтых выпадкаў з манькам не звязаны.