Сёння на афіцыйным сайце райвыканкаму з'явіўся зварот міліцыі да жыхароў гораду. Прыводзім зварот цалкам:
"РАУС паведамляе
Даводзім жыхарам звесткі пра тое, што ў гэтым годзе у Аршанскім рэгіёне не адзначаецца рэзкага пагаршэння аператыўнай абстаноўкі. Серыйных нападаў на жанчын і злачынстваў, якія кваліфікуюцца як гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару, ў 2014 годзе ў Аршанскім раёне не зарэгістравана.
Аддзел унутраных справаў Аршанскага райвыканкаму"
Нагадаем, раней у горадзе, у тым ліку, праз сацыяльныя сеткі актыўна распаўсюджвалася інфармацыя пра з'еўленне ў горадзе маньяка. Наш сайт раней паведамляў, што такая інфармацыя з'яўляецца выключна чуткамі.