Супрацоўнікі Воранаўскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, размешчанага ў 15 кіламетрах ад Віцебска, з цяжкасцю камэнтуюць убачаныя кадры, знятыя іх сістэмай відэаназірання.
У ноч з 14 на 15 красавіка неапазнаны аб'ект хаатычна і без перапынку шпацыраваў па ахоўнай тэрыторыі, выходзіў за яе межы і зноў вяртаўся. Многія ўбачылі ў няпрошаным госце паўпразрысты сілуэт чалавека, што дадало інцыдэнту містычную афарбоўку. Рэзкія і хаатычныя рухі невядомага аб'екта працягваліся некалькі гадзін, і зніклі толькі раніцай.