21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Беларусь, Палітыка

Затрыманы Павел Левінаў

06.05.2017 18:01

3976 праглядаў, 7 каментароў

Праваабаронца Павел Левінаў затрыманы для адбыцця адміністрацыйнага арышту.

17 красавіка бягучага года Паўлу Левінаву вынеслі пастанову аб пакаранні ў выглядзе адміністрацыйнага арышту тэрмінам на 15 сутак за ўдзел у ня дазволеных ўладамі масавых мерапрыемствах 25 і 26 сакавіка. Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла 26 сакавіка і даставілі ў РАУС, дзе на яго быў складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП. У аддзяленні міліцыі праваабаронцу стала дрэнна з сэрцам, і яму выклікалі хуткую. Затым Левінава змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе стан яго здароўя пагоршыўся, пасля чаго праваабаронцы шпіталізавалі.

Судзілі мужчыну завочна, так як Левінаў падчас суду знаходзіўся ў лякарні за межамі Рэспублікі Беларусь. Павел абскардзіў рашэнне раённага суда, аднак адмены або змены пастановы не дамогся: на днях Віцебскі абласны суд пакінуў прынятае рашэнне ў сіле.

Праваабаронцу затрымалі увечары 5 траўня ў доме яго брата ў вёсцы Нерэйшэ Сенненскага раёна, пасля чаго адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання УУС па Віцебскай вобласці для адбыцця адміністрацыйнага арышту.

Левінаў паведаміў сваім калегам па тэлефоне, што падчас затрымання да яго не ўжывалі спецсродкі і фізічную сілу, а ён не аказваў супраціву супрацоўнікам міліцыі. Таксама праваабаронца дадаў, што на дадзены момант у яго сур'ёзныя праблемы са здароўем і на 11 мая ў яго прызначаная тэрміновая хірургічная аперацыя.

Прадстаўнік Беларускага Хельсінскага Камітэту ў Віцебску і Віцебскай вобласці Павел Левінаў з'яўляўся ўдзельнікам сотняў судовых спраў, грамадскіх дзеянняў па абароне правоў і свабод асоб, якія сталі ахвярамі рэпрэсій і свавольства ўладаў. За сваю дзейнасць неаднаразова падвяргаўся пераследам з боку ўладаў, у тым ліку адміністрацыйным штрафам і арыштам. У знак пратэсту трымаў дзьвух-, адзінаццаці- і чатырнадцацісутачныя галадоўкі.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Затрыманы Павел Левінаў

Праваабаронца Павел Левінаў затрыманы для адбыцця адміністрацыйнага арышту.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение