Паводле назіранняў некаторых аршанцаў, у нашым горадзе гаспадары аўтамашын знаходзяць сваіх "коней" пашкоджанымі. Пашкоджанні выражаюцца ў знятых нумарох.
Міліцыя пакуль не распаўсюджвала ніякай інфармацыі з гэтай нагоды, магчыма, не хоча афішаваць серыйныя злачынствы. А магчыма, ніякіх серыйных крымінальных дзеянняў і няма насамрэч.
Тым не менш, ходзяць упартыя чуткі аб тым, што штораніцы гаспадары машын знаходзяць свае прыпаркаваныя ў дварох аўтамабілі без нумароў, паводле пэўнай інфармацыі, такія машыны былі ў цэнтры горада і ў раёне рэмзаводу, усяго их 12. Ёсць версія, што нумары (калі яны сапраўды здымаліся) патрэбны расейцам, якія ставяць іх на свае новыя аўтамабілі, каб іх не размытоўваць.