Пад час прызначэння ў Оршу новага старшыні выканкама Лукашэнка чарговы раз прыгадаў Оршу, на гэты раз у ліку іншых буйных гарадоў краіны: Бабруйск, Баранавічы і Барысаў. Прэзідэнт адзначыў што гэтыя гарады павінны развівацца разам з тэрыторыямі вакол іх комплексна. І асаблівы ўпор зрабіць на развіццё вытворчай сферы ды рашэнне сацыяльных пытанняў. У прыватнасці, ён казаў пра падвышэнне заробкаў, занятасць і праблему коштаў.
Таксама Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што культурна-спартовыя комплексы, у тым ліку, у Оршы не задзенічаны ў поўнай меры, на іх базах няма спартовых камандаў і загадаў развіваць у рэгіёнах канкрэтныя віды спорта з мясцовых кадраў.