Аршанскі міжраённы аддзел Следчага камітэта завёў крымінальную справу па частцы 2 артыкулу 295 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь у дачыненні да непрацуючага жыхара вёскі Заслонаўка. У яго па месцы жыхарства 11-га траўня знойдзены пісталет Макарава, 30 патронаў розных калібраў і 300 грамаў пораху. Зброя і прыпасы да яе знойдзены і канфіскаваны.
13-га траўня ў міліцыю прыйшоў пенсіянер 1954 года нараджэння, жыхар Віцебска, і паведаміў, што невядомы злачынца з яго дачнага дому ў вёсцы Новае Сяло скраў прадукты харчавання. Шкода склала 20,6 рублёў. Папярэдне ўсталявана, што прадукты скрала жанчына 1973 года нараджэння, жыхарка таго ж Новага Сяла. Пачата крымінальная справа.