Раней наш сайт паведамляў пра жахлівую аварыю на Сенненшчыне, у якой загінула 17-гадовая пасажырка. У выніку аварыі ў Віцебскую абласную клінічную бальніцу былі дастаўленыя і чатыры іншыя чалавекі, кіроўца "Нівы" і яго 40-гадовы пасажыр, а таксама 17- і 16-гадовыя хлопцы, якія знаходзіліся ў "Фордзе", у якім на месцы здарэння загінула 17-гадовая дзяўчына. 16-гадовы хлопец ад атрыманых траўмаў памёр у бальніцы.
Супраць 21-гадовая жанчыны, якая кіравала "Фордам", пачата крымінальная справа па частцы 2 артыкулу 317 Крымінальнага кодэксу РБ ("Парушэнне ПДР альбо эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула за сабой па неасцярожнасці смерць чалавека"). Правы маладая жанчына атрымала толькі ў студзені гэтага года.