Ураджэнец Аршаншчыны, медык-хірург і выкладчык некалькі год таму быў прызначаны старшынём Віцебскага аблвыканкаму. За час знаходжання на той пасадзе ён праявіў сябе як даволі актыўны чыноўнік і быў падвышаны па службовай лесвіцы да пасады кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта. Але нечакана быў зняты з пасады з фармулёўкай "у сувязі з пераводам на іншую работу". Амаль палову года адстаўны чыноўнік не прызначаўся ні на якую работу і стваралася ўражанне, што Касінец патрапіў "у няміласць" да кіраўніка краіны, хаця сам ён казаў, што "рыхтуецца да новай пасады".
30-га мая падрыхтаваны Аляксандар Касінец быў прызначаны на пасаду памочніка прэзідэнта, фактычна на прыступку ніжэй за папярэднюю сваю пасаду.