Учора прыблізна а 13 гадзіне ў міліцыю пра здарэнне паведамілі відавочцы. Ужо міліцыянты перанакіравалі сігнал у службу выратавання. Па словах відавочцаў, каля маста ўтварылася прамоіна ў якую праваліўся знаходзіўшыся на лёдзе дзіцёнак.
Ні служба 101. ні ратавальнікі на водах зрабіць нічога не змаглі. Пошуку перашкаджае імклівая ў дадзеным месцы плынь. Па стане на ўчорашні дзень асоба патанулага таксама высвятляецца.
У сувязі з трагедыяй. аддзел адукацыі праводзіць пераклічку навучэнцаў школ.