Аварыя на дарозе Багушэўск-Каковічы адбылася яшчэ днём 24-га мая. Але да гэтае пары следчыя не разабраліся ва ўсіх абставінах здарэння і просяць адгукнуцца магчымым сведкаў. Нагадаем, што ў той дзень 21-гадовая жанчына ехала на бацькоўскай машыне з пасажырамі: 17-гадовыя хлопец і дзяўчына і 16-гадовы хлопец. На адным з учассткаў дарогі жанчына не справілася з кіраваннем, выехала на сустрэчную паласу і ўрэзалася ў іншую легкушку за стырном якой ехаў 75-гадовы мужчына, а ў якасці пасажыра 40-гадовы мужчына.
У выніку аварыі на месцы загінула 17-гадовая. Хлопцы былі дастаўленыя ў бальніцу дзе старэйшы (17-гадовы) памёр праз некаторы час. 75-гадовы мужчына дастаўлены ў рэанімацыю, яго пасажыр у траўматалагічнае аддзяленне. Сама ж віноўніца аварыі спачатку адмовілася ад шпіталізацыі, але потым самастойна звярнулася да медыкаў і зараз таксама ў бальніцы.
Абласное ўпраўленне Следчага камітэту просіць ўсіх хто валодае дадатковай інфармацыяй пра здарэнне, хто мог стаць сведкам аварыі паведаміць у кабінет №509 па адрасе г. Віцебск, прашпект Маскоўскі, д. 51а. або па тэлефоне 8-021-2462078.