12.000 рублёў сталі прычынай разборак у стылі 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Гэтыя грошы пазычыў свайму знаёмаму жыхар Оршы, але знаёмы затрымаў вяртанне пазыкі і крэдытор звярнуўся да раней судзімага мужчыны. Той узяўся за справу без асаблівай фантазіі, проста, прымяніўшы да аб'екта сілу, прадставіўшыся прадстаўніком мясцовых крымінальных кругоў. Ён запужваў, збіваў і, нават, пагражаў абліць кіслатой завінаваціўшагася. Той у адказ звярнуўся ў міліцыю. Цяпер супраць псеўдакалектара заведзена крымінальная справа за вымагальніцтва, высвятляецца яго датычнасць да іншых падобных эпізодаў, сам ён ужо затрыманы і знаходзіцца пад вартай.
Паводле сайта УУС