Учора - 14 чэрвеня - сайт УУС паведаміў пра затрыманне аршанца, які гвалтам і пагрозамі па просьбе знаёмага выбіваў пазыку ў 12.000 рублёў. Раней судзімы аршанец прадстаўляўся прадстаўніком мясцовай арганізаванай злачыннасці і ў якасці скрайняй меры абяццаў абліць кіслатой запазычыўшага.
На наступны дзень у сеціве з'явілася відэа затрымання падазраванага. У кароткім роліку бачна, як у момант калі падазраваны падыходзіць да сваёй машыны, з засады высковаюць двое супрацоўнікаў міліцыі, кладуць таго на асфальт і круцяць яму рукі. Пры гэтым, падазраваны спрабуе супраціўляцца. Паглядзець відэа можна тут.