Здарэнне адбылося позняй ноччу з 23 на 24 чэрвеня недалёка ад вёскі Клін Шклоўскага раёна. Прыкладна а 02:30 ночы 43-гадовы жыхар Полацкага раёна, які кіраваў грузавым аўтамабілем "Вольва", здзейсніў наезд на стаячага на праезжай частцы 59-гадовага жыхара вёскі Якаўлевічы Аршанскага раёна. Ад атрыманых траўмаў пенсіянер памёр на месцы.
Прэс-служба МУС удакладніла, што пешаход быў інвалідам другой групы, святлоадбівальных элементаў на сабе не меў. Як ён апынуўся глыбокай ноччу на праезжай частцы ў Шклоўскім раёне - не паведамляецца.