Раніцай 27-га чэрвеня адбыўся пажар у Талачыне. Загарэлася адно з неэксплуатуемых складскіх памяшканняў талачынскага кансервавага завода. Як паведамляе зводка МНС, вагонь цалкам знішчыў будынак.
Тая ж зводка МНС паведамляе пра яшчэ адзін пажар, але ў Дуброўне. У гэтым райцэнтры каля аднаго з жылых дамоў па вуліцы Крупскай загарэліся легкавыя аўтамабілі. Вагнём было пашкоджана, прынамсі, тры аўтамабілі: БМВ-7, Міцубісі Паджэро Спорт і Мазда.