Нагадаем, што некалькі дзён таму - у ноч з 23-га на 24-е чэрвеня на трасе Е95 фурай "Вольва" быў збіты 59-гадовы пенсіянер, які пражываў у Якаўлевічах. Але, як нам стала вядома, мужчына не быў вяскоўцам - ён жыў у мясцовым доме-інтэрнаце. Днём 23-га жыхарам інтэрнату выдалі пенсію (пражываючым у інтэрнаце выдаюць толькі некаторую невялікую частку пенсіі). Не сакрэт, што многія выхаванцы сваю частку пенсіі трацяць на алкаголь. Не стаў выключэннем і дадзены выпадак. Мужчына з прыяцелем, які таксама пражывае ў гэтай установе пайшлі ў бліжэйшы бар "4 сезона". Вяртацца назад у інтэрнат, праўда, мужчына пайшоў адзін. Зводка МУС паведаміла, што прычынай здарэння магло стаць тое, што мужчына быў без флікера. Пры гэтым, ён аказаўся не на збочыне, а на самой дарозе. Канешне, флікер мог даць пенсіянеру шанец на выжыванне, бо тады яго мог заўважыць кіроўца фуры і нейкім чынам зрэагаваць. Але акрамя флікера ёсць і іншае тлумачэнне чаму пацярпелы апынуўся на дарозе - ён быў інвалідам па зроку. Адно вока ў яго даўно не бачыла з-за чаго яму была прызначана другая група інваліднасці. А апошнім часам пачаў падаць узровень зроку і на другім воку, магчыма, мужчына, проста, не заўважым як апынуўся на дарозе і не паспеў зрэагаваць на гук набліжаўшагася грузавіка.
Фота сайта abw.by