У Аршанскі РАУС з заявай аб крадзяжы звярнуўся 57-гадовы майстар прадпрыемства. Паводле яго слоў, 27 чэрвеня ў перыяд з 11:00 да 15:00 пасля сыходу сваёй знаёмай з дому ягонага сябра, у яго быў выкрадзены бензатрыммер, коштам у 150 рублёў.
За ўчыненае злачынства супрацоўнікамі міліцыі была затрыманая жанчына, 1973 года нараджэння, жыхарка горада Орша, якая сваю віну прызнала цалкам. Следчым камітэтам распачата крымінальная справа па ч. 1 арт. 205 КК РБ.