Жанчына, якая працуе выкладчыцай, тыдзень не была дома. 3-га ліпеня яна сыйшла з кватэры, а калі 10-га чысла вярнулася заўважыла, што з кватэрай нешта не так. Ужо празў 20 хвілін пасля вяртання гаспадыня кватэры выклікала міліцыю. Злачынца, скарыстаўшыся яе адсутнасцю, узламаў дзверы і вынес з кватэры сістэмны блок кампутара і 6 найменняў ювелірных вырабаў.
Міліцыя высветліла асобу злачынцы. Ім аказаўся 25-гадовы аршанец супраць якога цяпер заведзена крымінальная справа.
Зводка міліцыі паведамляе і яшчэ пра адзін падобны крадзёж. У дадзеным выпадку ахвярай злачынцы стаў пенсіянер, а аб'ектам злачынства - ягоны дачны дом у Талачынскім раёне. Гаспадар дома адсутнічаў на сваім лецішчы з 18 чэрвеня па 8 ліпеня. За гэты перыяд невядомы выставіў шкло з вакна і залез у дом. Адзінае, чым пажывіўся злачынца — вадзяная помпа, які эксперты ацанілі ў 66 рублёў. У дадзеным выпадку, злачынца не знойдзены.