Можна сказаць, што 10 ліпеня міліцыянтам вобласці пашанцавала. Яны злавілі дзве буйныя партыі маку. Вечарам 10-га ў Аршанскім раёне было выяўлена 8.200 грамаў свежанабранага маку. Яго перавозіў на машыне аршанец 1972 года нараджэння. У другім выпадку ў Віцебскім раёне быў затрыманы мясцовы жыхар з 2.540 грамамі маку.
Паводле сайту УУС.