Крымінальная гісторыя з крадзяжом грошай разгарнулася ў Оршы ў студзені 2017 года. 62-гадовая пенсіянерка жыла з адным мужчынам, пенсіянерам і інвалідам. Але аднойчы яна пасварылася з ім і сышла. Свайго дома ў яе няма, але пашчасціла - прадпрымальная жанчына знайшла іншага мужчыну. Пэўны час жыла з ім, але затым разышлася таксама. Так пенсіянерка вырашыла вярнуцца да свайго папярэдняга сужыхара, які нават не падазраваў, як павернецца сітуацыя далей.
Інваліду ў спадчыну дастаўся дом, які той прадаў і займеў грошы. Жанчына ўбачыла, што сужыхар заўсёды носіць іх пры сабе, у кішэні на кашулі. На падставе таго, што кашулю ўжо неабходна папраць, яна аднесла яе ў ванную, а тым часам падгледзела, куды мужчына схавае грошы. Той зрабіў гэта без вялікай хітрасці - пад матрас. Там неўзабаве пенсіянерка грошы знайшла і адправілася на вечаровы шпацыр, перадбачліва напаіўшы кавалера алкаголем. Мужчына ж і не падазраваў, што грошай у яго ўжо няма. Пад матрасам знаходзіліся 6,5 тысяч даляраў, якія жанчына пачала неадкладна траціць.
Дзесяць дзён ішлі пошукі, пенсіянер зразумеў, што зрабіла яго сужыхарка, і заявіў у міліцыю. Да 12 студзеня, калі пенсіянерку затрымалі, тая паспела ўжо вытраціць некаторую суму. У яе сяброўкі знайшлі 4,5 тысячы даляраў, а 100 даляраў і невялікую суму ў беларускіх рублях канфіскавалі ў новага мужчыны пенсіянеркі. Астатнюю суму давялося спаганяць праз суд.
Адвакат абвінавачваемай падаў скаргі і аспрэчваў суму ў 6,5 тысячы даляраў, заяўляючы, што грошай было менш. Аднак суд заявіў, што доказаў таго, што сума раўнялася 6,5 тысячам, дастаткова і вынес вырак: бліжэйшыя 2,5 гады злодзейка правядзе ў калоніі агульнага рэжыму. Яе маёмасць канфіскавана.