Зводкі МУС і МНС паведамляюць пра два здарэнні ў рэгіёне, у суседніх з Аршанскім раёнах. Здарэнне, пра якое паведамляе зводка МУС, адбылося ў вёсцы Гаршчэўшчына. Вечарам, калі было яшчэ светла, 27-гадовы мясцовы жыхар ехаў на матацыкле з сябрам-пасажырам. Пры гэтым, у кіроўцы не было правоў на ваджэнне матацыкла. Кіроўца не справіўся з траспартам, выляцеў з дарогі і патрапіў у дрэва. У выніку, матацыкліст патрапіў у бальніцу, а 55-гадовы аднавясковец, які быў у ролі пасажыра загінуў.
Зводка МНС паведамляе пра здарэнне у Лёзна па вуліцы Леніна. У двухпакаёвай кватэры на кухні распачаўся пажар. На выклік прыехалі ратавальнікі МНС, якія не толькі справіліся з вагнём, але і выратвалі 28-гадовага сына гаспадыні кватэры.