Толькі на мінулым тыдні міліцыя паведамляла пра затрыманне ў аршанскім раёне вялікай партыі свежага маку, які назбіраў і перавозіў на аўтамабіле жыхар Оршы. А 18-га ліпеня міліцыя зноў затрымала партыю маку, на гэты раз у затрыманага было пры сабе 847 грамаў саломкі. Затрыманы - мужчна 1968 года нараджэння - быў у самой Оршы пры правядзенні адмысловай антынаркатычнай праграмы "Мак". Заведзена крымінальная справа.
Пра яшчэ адно здарэнне 18-га ліпеня паведамляе зводка абласной міліцыі: ноччу з пад'езда шматкватэрнага дому быў скрадзены дзіцячы ровар 2015 года выпуска.