21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Беларусь, Палітыка

Аршанскія пратэсты адзначаны

27.07.2017 07:03

3200 праглядаў, 3 каментара

Арганізатары аршанскага маршу недармаедаў патрапілі ў спіс намінантаў "Знаку імя Віктара Івашкевіча"

Узнагарода "Знак імя Віктара Івашкечіва" быў заснаваны Партыяй БНФ у гонар аднаго з кіраўнікоў арганізацыі. З 2014 года штогадова ім узнагароджваецца чалавек, які па меркаванні Сойму партыі (вышэйшы кіраўнічы орган) на працягу года адзначыўся правядзеннем найбольш важных грамадска-палітычных або патрыятычных акцыяў. У папярэднія тры гады ўладальнікамі знаку станавіліся актывісты сталіцы, але ў гэтым годзе за кошт прайшоўшых "Маршаў недармаедаў", якія былі найбольш масавымі ў рэгіёнах, у спіс намінантаў узнагароды патрапілі і двое немінчанаў.

Упершыню ў спіс намінантаў патрапіў і прадстаўнік Оршы. Такім чынам была адзначана самая масавая акцыя пратэсту ў нашым горадзе з 1991 года. Оршу ў спісе намінантаў прадставіў рэдактар нашага сайту Ігар Казмерчак, які перад акцыяй і пасля яе патрапіў пад моцны прэсінг сілавых структураў (вобшукі на мяжы і ў офісе, затрыманне, штраф і г.д.), але працягнуў працу.

Патрапленне ў спіс намінантаў "Знака імя Віктара Івашкевіча" значная падзея, якая спрыяе росту аўтарытэта кожнай з вылучаных асобаў і прыцягвае ўвагу да тых акцыяў, за якія людзі былі ўзнагароджаны. Хаця традыцыя ў гэтым годзе зноў не змянілася - сярод сямі намінантаў для ўзнагароды была абрана мінская актывістка Ніна Багінская, пажылая жанчына, якая на шмат якіх акцыях першай узнімала нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг, а таксама выходзіла на адзіночныя пікеты пратэсту, не зважаючы на вельмі паважны ўзрост.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Аршанскія пратэсты адзначаны

Арганізатары аршанскага маршу недармаедаў патрапілі ў спіс намінантаў "Знаку імя Віктара Івашкевіча"

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение