У чацьвер 3-га жніўня ў Горках па вуліцы Міра рабочыя пракладалі каналізацыйную траншэю. Пасля абеду, а 15-47 да іх выклікалі ратавальнікаў, бо пад час работы ў траншэі адбылося спаўзанне грунта і два чалавекі. якія працавалі з зямлёй аказаліся засыпаныя па грудзі. Пакуль ратавальнікі ехалі, відавочцы (жыхары суседніх дамоў) ўжо спрабавалі дапамагчы рабочым - самастойна выкапвалі іх з траншэі. Але без дапамогі спецыялістаў, усё адно, не абыйшлося: толькі ратавальнікі змаглі выцягнуць двух мужчынаў. Медыкі хуткай дапамогі выявілі ў мужчынаў траўмы рознай ступені цяжкасці і аказалі дапамогу. Праўда, палове на 18 гадзіну адзін з мужчынаў, усё ж такі, памёр.
Фота і інфармацыя паводле сайта МНС