Мёртвае цела 41-гадовага мужчыны знайшлі каля Кургана Бессмяротнасці 2-га жніўня. На целе былі яўныя сляды наўмыснага забойства. А патолагаанатамы канстатавалі смерць ад цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы. Пры гэтым падазрэнне на забойства з мэтай нажывы было адхілена следчымі органамі адразу - грошы, каштоўныя рэчы і дакуманты знаходзіліся пры забітым.
На дадзены момант, праваахоўнікі падазраюць, што прычынай забойства стала не простае асабістае жыццё ахвяры. Яго жонка ўжо некаторы час сустракалася з іншым мужчынам і хацела развесціся, нядаўна яна, нават, з'ехала ад мужа жыць да сваёй бабулі. Муж жа, са свайго боку, ведаючы пра жаданне сваёй жонкі, развода ёй даваць не хацеў.
Супрацоўнікі следчага камітэту, якія заняліся справай, сталі падазраваць у забойстве каханка жонкі. Тым больш, што той хутка з'ехаў з Оршы. Па ўсёй міліцыі былі разасланыя арынціроўкі на магчымага забойцу і менавіта гэта дапамагло яго затрымаць. Быў ён знойдзены выпадкова. Супрацоўнікі ДАІ каля Віцебска спынілі аўтамабіль у якім каханак ехаў у якасці пасажыра. Затрыманне адбылося 4-га жніўня.
Пра здарэнне паведаміла інфармацыйная агенцыя БелТА