Па нашай інфармацыі, трагічны выпадак адбыўся ў раёне Заходняй вечарам 5-га жніўня. Удзельнікамі здарэння сталі двое братоў. Старэйшаму з іх было 12, малодшаму 9 гадоў. Гуляючы дзеці знайшлі бацькаву стрэльбу (па нашых дадзеных, паляўнічую). Старэйшы не наўмысна (гэта быў элемент гульні) стрэліў у бок малодшага. Можа быць і не чакалася, што стрэльба сапраўды стрэліць. Але выстрал атрымаўся трапны. Куля патрапіла ў жывот/
Хлопчык быў дастаўлены ў бальніцу, але праз паў гадзіны памёр.
Бацька дзяцей можа быць абвінавачаны ў парушэнні правілаў захоўвання зброі. Пакуль афіцыйнага падцверджання інфармацыі няма.