Здарэнне адбылося 6-га жніўня вечарам каля 21-30. З адной з новых высотак па вуліцы 1-га Мая, якія нядаўна пабудаваныя каля школы №3 скокнула 15-гадовая школьніца. На дзіва, яна засталася жывая, але дактарам давялося збіраць яе косткі па частках. Пры ўдары ў дзяўчынцы не пацярпела галава, што і дало ёй шанец на выжыванне, але моцна пашкоджаны ногі. Зараз яна знахозіцца ў рэанімацыі і мае вялікія перспектывы на ўсё жыццё застацца інвалідкай. У сувязі са здарэннем, па горадзе папаўзлі чуткі пра прычыны падзення. Нехта гаворыць пра выпадковы збег абставінаў, нехта пра наўмыснае жаданне дзяўчынцы скончыць жыццё самагубствам. Па нашай інфармацыі, калі адпаведныя органы пачалі разбірацца ў сітуацыі, то знайшлі ў дзяўчынцы некаторыя прыкметы таго, што яна гуляла ў інтэрнэт-гульню "Сіні кіт".
Нагадаем, што "Сіні кіт" - гэта гульня для падлеткаў і дзяцей, пад час гульні ўдзельнік мусіць выконваць адпаведныя заданні куратараў арыентаваныя на самаразбурэнне, рызыкоўныя і дэвіянтныя паводзіны. Апошняе 50-е заданне для ўдзельніка заўсёды самазабойства.
У першай палове года выявілася, што ў Оршы гэтая гульня таксама прысутнічае. Так у красавіку Следчы камітэт выявіў у Віцебскай вобласці некалькі "куратараў", якія выдавалі заданні для гульцоў. Сярод гульцоў аказалася і аршанская пяцікласніца. У другім выпадку настаўнікі выявілі гульца "Сіняга кіта" сярод вучняў адной са школаў. Як высветлілася, да самазабойства яму заставалася ўсяго 4 задання. Па нашай інфармацыі, дзяўчынцы якая скінулася на днях з высоткі было 15 гадоў, як і гэтаму хлопчыку. Больш за тое, навучаліся яны ў адной школе. Як мінімум, яшчэ аднаго школьніка ў Оршы падазравалі ва ўдзеле ў самазабойчай гульні, але дакладнага падцверджання гэтага факту мы атрымаць не змаглі.