Нагадаем, што вечарам 5 жніўня пад час гульні з паляўнічай стрэльбай выпадкова 13-гадовы брат стрэліў у 9-гадовага. У выніку здарэння малодшы загінуў праз паў гадзіны пасля таго як быў дастаўлены ў бальніцу. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу па артыкуле "прычыненне смерці па неасцярожнасці" пад якую, канешне, з-за ўзроста не зможа патрапіць страляўшы, але можа патрапіць бацька дзяцей, які парушыў правілы захоўвання зброі.
Таксама Следчы камітэт апублікаваў два фотаздымкі з месца здарэння, якія прапануем вашай увазе.
На фота: стрэльба з якой адбыўся трагічны выстрал
На фота: месца здарэння