Днём 8 сакавіка група дзяцей гуляла ў футбол, ад моцнага ўдару мяч адляцеў і патрапіў у невыкарыстоўваемы пажарны рэзервуар. За мячом палез 11-гадовы хлопчык. Праз ссунутыя пліты ён пралез у рэзервуар, але не змог утрымацца і ўпаў на дно 7-метровай ямы.
Канешне, самастойна выбрацца з рэзервуара дзіцёнак не мог, сябры таксама нічым не дапамаглі. Давялося звярнуцца да выратавальнікаў. Па лесвіцы ратавальнікам удалося дастаць хлопчыка, якога адразу ж перадалі хуткай дапамозе з падазрэннем на закрытую чэрапна-мазгавую траўму.
Фота з сайта МНС