Раніцай 7 сакавіка ў РАУС звярнуўся жыхар прыватнага сектару. Па словах пацярпелага, невядомы злачынца прабраўся ў двор яго дому і з незачыненага сараю скраў ровар, рыбалоўныя прыналежнасці і аўтазапчасткі.
Супрацоўнікі міліцыі ацанілі страты ў 1.360.000 рублёў. Падазраванага ўдалося затрымаць разам са скрадзеным. Ім аказаўся непрацуючы мужчына 1984 года нараджэння.