Ахвяры педафіла не адразу расказалі дарослым пра здарэнне, паведамляе УУС. Толькі вечарам дзяўчынкі - першакласніца і чацверакласніца - асмялелі і распавялі пра ўсё сваёй бабулі: невядомы ім мужчына на вуліцы пачаў чапляцца да дзяўчынак, спрабаваў іх пасадзіць сабе на калені, узяць на рукі ды іншае. Школьніцы змаглі вырвацца і збегчы ад свайго "кавалера". А бабуля, даведаўшыся пра ўсё, адразу выклікала міліцыю. Па "гарачых слядах" затрымаць педафіла не ўдалося. Але пошук вёўся, напрыклад, міліцыянты праверылі аршанцаў з псіхічнымі адхіленнямі.
Толькі амаль праз тыдзень пасля гэтага - 15 жніўня - старэйшая дзяўчына пабачыла таго самага мужчыну на вуліцы і, пазнаўшы яго, сама пазваніла ў міліцыю ды паведаміла, як ён выглядае ды куды накіроўваецца. Міліцыянты затрымалі 32-гадовага аматара супрацьзаконных забавак з дзецьмі. Як атрымалася высветліць мужчына адмыслова паехаў у пошуках ахвяраў на іншы канец горада ад месца, дзе жыве сам. Заведзена крымінальная справа.