21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

980 гПа

Рэгіён, Палітыка

Пакатушкі па Аршаншчыне (фота)

23.08.2017 17:17

4078 праглядаў, 2 каментара

На выходных Лукашэнка зрабіў іміджавую паездку па Аршанскаму і Шклоўскаму раёнам

Традыцыйна рабочыя вандроўкі прэзідэнта прыцягваюць увагу журналістаў і экспертаў: журналісты шмат цытуюць яго, а эксперты спрабуюць растлумачыць, што Лукашэнка меў на ўвазе, разбіраючы кожную цытату. Але вандроўка ў Аршанскі і Шклоўскі раён на выходных выбіваецца з іншага шэрагу падобных вандровак.

З усёй трохдзённай вандроўкі па нашых раёнах (тут прэзідэнт правёў 18, 19 і 20 жніўня) толькі адну яго цытату паўтарылі большасць СМІ ў якой ён запатрабаваў не збаўляць тэмпаў уборачнай кампаніі. Затое увесь знешні антураж журналісты разабралі па кавалках. Першае на што звярнулі ўвагу розныя выданні: усіх журналістаў, якія суправаджалі прэзідэнта апранулі ў вышыванкі. 20 жніўня на відэа БелТА знятым у верталёце і сам прэзідэнт быў у вышыванцы.

Дарэчы пра тое на чым і як каталіўся Лукашэнкі (а прэзідэнт паехаў на малую радзіму з сынам Колей) асабліва шмат пісалі. Так, кантраляваў хаду ўборачнай кампаніі Лукашэнка з верталёта. На палі ААТ "Александрыйскае" Лукашэнка заехаў на квадрацыкле, які журналісты, нават, ацанілі па коштах. А па самім полі прэзідэнт паехаў на новым камбайне мадэльнагша шэрагу "Палессе". Пасля таго як старэйшы Лукашэнка накатаўся на новай машыне, на камбайн залез і малодшы - Коля. Прычым праз некаторы час 12-гадовы Лукашэнка сеў за стырно. Гэта таксама выклікала некаторы рэзананс. Калі дзяржаўныя СМІ адзначалі, што за стырном камбайна Коля намалаціў свае першыя 5 тон зерня, то дэмакратычныя СМІ адзначылі, што такім чынам быў парушаны адміністратыўны кодэкс, які забараняе перадачу кіаравання транспартным сродкам непаўнагадовым.

Звярнула на сябе ўвагу і яшчэ адна паездка Колі, якая адбылася перад візітам на Аршаншчыну. У рэдакцыю "Камсамольскай парўды ў Беларусі" даслалі фота дзе хлопчык падобны на малодшага Лукашэнку едзе ў плацкартным вагоне адзін. Потым у прэзідэнцкай прэс-службе падцвердзілі, што падлетак без суправаджэння бацькоў, сапраўды, паехаў на электрычцы ў Магілёў, а ўжо з Магілёва прыехаў у Шклоўскі раён. На практыцы за такія вандроўкі без суправаджэння родных бацькоў краюць органы апекі.

Фота і відэа паводле Белта і КП

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Пакатушкі па Аршаншчыне (фота)

На выходных Лукашэнка зрабіў іміджавую паездку па Аршанскаму і Шклоўскаму раёнам

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение